Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ǘberfärben II vt перафарбо́ўваць

überfléchten vt аплята́ць

überflíegen* vt

1) пралята́ць (над чым-н.), пералята́ць (што-н.)

2) прабяга́ць вачы́ма

3):

ein zártes Rot überflóg íhre Wángen яе́ твар пакрыўся прые́мнай чы́рванню [румя́нцам], яна́ пачырване́ла [загарэ́лася]

überfließen* I vi (s) пераліва́цца (цераз край);

von Lob ~ сы́паць пахвала́мі;

von Gemüt ~ расчу́ліцца;

die Ánschauungen flíeßen ineinánder über по́гляды супада́юць

überflíeßen* II vt заліва́ць (што-н.), разліва́цца (пра раку)

Überfluss m -es (in, an D) бага́цце, лі́шак (чаго-н.);

◊

im ~ schwímmen* пла́ваць [кача́цца] ні́бы сыр у ма́сле [у смята́не];

zum ~ звыш таго́

überflúten vt

1) заліва́ць, затапля́ць

2) навадня́ць (рынак таварамі)

Überflútung f -, -en затапле́нне, паво́дка, разлі́ў

überflǘgeln vt

1) пераганя́ць, апярэ́джваць

2) вайск. абыхо́дзіць фла́нгі (праціўніка)

3) перавыша́ць (норму)

Überflǘglung, Überflǘgelung f -, -en

1) перава́га

2) вайск. абхо́д з фла́нгаў

3) перавышэ́нне (нормы)