Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

untergében a паднача́лены (D – каму-н.);

j-m ~ sein быць паднача́леным каму́-н.

Untergébene sub m, f -n, -n паднача́лены, -ная

úntergehen* vi (s)

1) захо́дзіць (пра свяцілы);

sein Stern ist úntergegangen яго́ зо́рка пага́сла

2) тапі́цца, ісці́ на дно

3) гі́нуць, занепада́ць;

die Wórte gíngen im Lärm únter сло́вы патану́лі ў шу́ме

úntergeordnet a

1) (D) падпара́дкаваны, паднача́лены (каму-н.)

2) другара́дны, пабо́чны (пра значэнне)

3) грам. падпара́дкаваны

Úntergeschoss n -es, -e ні́жні паве́рх

Úntergestell n -(e)s, -e тэх.

1) падста́ўка

2) шасі́; чыг. ваго́нная ра́ма

Úntergewicht n -(e)s недава́га, недава́жка

unterglíedern vt дзялі́ць, падраздзяля́ць

Unterglíederung f падраздзяленне, субкласіфіка́цыя

untergráben* vt

1) падко́пваць

2) перан. падрыва́ць, падто́чваць (што-н.), шко́дзіць (чаму-н.);

séine Gesúndheit ist ~ яго́ здаро́ўе пахісну́лася [падарва́на]