Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Trúgschluss m -es, -schlüsse няслу́шная [няпра́вільная, памылко́вая] высно́ва

Trúgwerk n -(e)s, -e падма́н; ілю́зія

Trúhe f -, -n ку́фар, скры́ня; дыял. труна́

Trumpf m -(e)s, Trümpfe карт. ко́зыр;

den létzten ~ áusspielen пусці́ць у ход апо́шні ко́зыр;

was ist ~? што ў нас ко́зыр(ы)?;

álle Trümpfe in der Hand háben мець усе́ ша́нсы [ша́нцы] на по́спех

trúmpfen vi

1) карт. казыра́ць

2) казыра́ць, хвалі́цца;

er trumpft auf séine Bezíehungen ён хва́ліцца [казыра́е] сваі́мі су́вязямі

Trunk m -(e)s, Trünke

1) глыто́к;

éinen ~ Wásser tun* вы́піць глыто́к вады́

2) напо́й, напі́так

3) -(e)s п’я́нства;

dem ~ ergében sein быць п’я́ніцай, п’я́нстваваць

trúnken a

1) п’я́ны

2) перан. ап’яне́лы; захо́плены, зачарава́ны;

~ vor Fréude не ў сабе́ ад ра́дасці

Trúnkenbold m -s, -e п’я́ніца, п’янто́с

Trúnkenheit f -

1) ап’яне́нне

2) захапле́нне, зачарава́нне

Trúnksucht f - п’я́нства, запо́й;

der ~ verfállen* запі́ць, зап’я́нстваваць