Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Topás m -es, -e мін. тапа́з

Topf m -(e)s, Töpfe гаршчо́к; кастру́ля, ро́ндаль;

álles in éinen ~ wérfen* валі́ць усё ў адну́ ку́чу;

◊

~ und Déckel ≅ або́е рабо́е;

auf schíefen ~ ein schíefer Déckel ≅ па кані́ і хаму́т; які́ гаспада́р, такі́ і тава́р

Tópfgucker m -s, - разм. той, хто ўсю́ды со́вае нос

Tópfhändler m -s, - гандля́р гаршка́мі, ганча́р

tópfit a у найле́пшай (спартыўнай) фо́рме

Tópflappen m -s, - кухо́нная ану́ча

Tópfpflanze f -, -n гаршко́вая раслі́на

Tópfware f -, -n ганча́рны по́суд

Topografíe, Topographíe f -, -í¦en тапагра́фія

topográfisch, topográphisch a тапаграфі́чны