Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Tóbsucht f - шале́нства

tóbsüchtig a шалёны, звар’яце́лы

Tóchter f -, Töchter дачка́; дыял. дзяўчы́нка;

éine höhere ~ гімназі́стка, навучэ́нка жано́чага ліцэ́я

Tóchtergeschwulst f -, -geschwülste мед. метаста́з (пухліны)

Tóchtergesellschaft f -, -en эк. фі́лія, даччы́нае прадпрые́мства

Tod m -(e)s, -e смерць, скон;

gewáltsamer ~ гвалто́ўная смерць;

bis in den ~ да сме́рці;

in den ~ géhen* ісці́ на смерць;

éines natürlichen ~es stérben* паме́рці сваёй сме́рцю;

den ~ éines Hélden stérben* паме́рці сме́рцю геро́я;

auf Lében und ~ kämpfen змага́цца не на жыццё, а на смерць;

zu ~e erschrécken напало́хаць да сме́рці;

den ~ fínden* скана́ць, паме́рці;

es geht um ~ und Lében гэ́та пыта́нне жыцця́ і сме́рці;

der ~ sitzt ihm im Nácken ён ужо́ ле́дзьве ды́хае;

éinen ~ kann der Mensch nur stérben два разы́ не паміра́ць, а раз давядзе́цца; раз радзі́ла ма́ці, раз трэ́ба паміра́ці

tod=

абазначае ўзмацненне значэння асноўнага слова: tódsicher абавязко́ва, упэўнена

tódbang, tódbange a спало́ханы, напало́ханы да сме́рці

tódblass, tódbleich гл. totenblass

tódbringend a смяро́тны, смертано́сны