Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Spórtwelt f - спартыўная грама́дскасць, спартсме́ны;

das Néueste aus der ~ наві́ны спо́рту

Spórtwettkampf m -(e)s, -kämpfe спартыўнае спабо́рніцтва

Spórtwettstreit m -(e)s, -e спартыўнае спабо́рніцтва

Spórt-Toto m -s, -s разм. спартыўны таталіза́тар

Sport tréibend a які́ займа́ецца спо́ртам

Spot [spɔt] m -s, -s (каро́ткі) рэкла́мны тэкст [фільм]

Spott m -(e)s насме́шка, іро́нія, кпі́ны; здзе́кі;

ein schárfer ~ зла́я насме́шка;

béißender ~ сарка́зм;

mit j-m, mit etw. (D) ~ tréiben* здзе́кавацца, кпіць з каго́-н., з чаго́-н.;

séinen ~ mit j-m háben высме́йваць каго́-н., насміха́цца з каго́-н.;

j-n dem ~ préisgeben* зрабі́ць каго́-н. пасме́шышчам;

Gégenstand des ~es sein быць пасме́шышчам

Spóttbild n -(e)s, -er карыкату́ра

spóttbillig a ве́льмі та́нна

spótten vi (über A) насміха́цца, кпіць (з каго-н.); высме́йваць, падыма́ць на смех;

der Gefáhren ~ пагарджа́ць [грэ́баваць] небяспе́кай;

es spóttet áller Beschréibung гэ́та не паддае́цца апіса́нню, гэ́та не́льга апіса́ць