Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Schur I f -, -en

1) стры́жка

2) во́ўна

3) касьба́

Schur II m:

j-m éinen ~ tun* зрабі́ць каму́-н. непрые́мнае;

es j-m zum ~ tun* зрабі́ць што-н. назло́ каму́-н.

schúrigeln vt разм. дапяка́ць, дайма́ць; чапля́цца (да каго-н.)

Schúrke m -n, -n няго́днік, махля́р, ашука́нец

Schúrkenstreich m -s, -e, Schurkeréi f -, -n махля́рства, по́дласць

schúrkisch a пагардл. махля́рскі, по́длы

schúrren vi

1) слі́згаць

2) шо́ргаць

Schúrwolle f - во́ўна (з астрыжаных авечак)

Schuss I m -es, Schüsse

1) стрэл, вы́страл;

ein schárfer ~ ме́ткі стрэл; вы́страл баявы́м патро́нам;

ein blínder ~ халасты́ стрэл; шальна́я ку́ля;

éinen ~ ábfeuern [ábgeben*, tun*] зрабі́ць стрэл, вы́страліць;

es fiel ein ~ разда́ўся стрэл;

Schüsse knállen [kráchen, knáttern] раздаю́цца стрэ́лы;

ein ~ ins Bláue про́мах

2) спарт. мо́цны ўда́р;

ein ~ ins Tor уда́р па варо́тах (футбол);

◊

die Sáche kommt in ~ спра́ва зру́шылася;

die Sáchen in ~ hálten* трыма́ць рэ́чы ў по́ўным пара́дку

Schuss II m -es, Schüsse

невялі́кая по́рцыя [до́за], кры́ху;

kéinen ~ Púlver wert sein быць ні гро́ша не ва́ртым