Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Schnárchen n -s храпе́нне, храп

Schnárcher m -s, -

1) храпу́н, сапу́н

2) храпе́нне, сапе́нне

schnárren

1. vi трашча́ць; гусці́, гудзе́ць

2. vi, vt карта́віць;

er schnarrt das R ён карта́віць [карта́ва вымаўля́е] гук «р»

schnáttern vi

1) гагата́ць (пра гусей), кра́каць (пра качак);

er schnáttert vor Kälte у яго́ зуб на зуб не папада́е ад хо́ладу

2) разм. трашча́ць, балбата́ць, бала́каць

schnáuben*

1. vi сапці́, фы́ркаць

2. vi, vt:

(vor) Wut ~ не по́мніць сябе́ ад зло́сці

3. ~, sich (D) смарка́цца

schnáufen vi сапці́, пы́хкаць; храпці́ (пра жывёл)

Schnáuzbart m -(e)s, -bärte (густы́я) ву́сы

Schnáuze f -, -n

1) мо́рда, пы́са, ры́ла

2) ры́льца (чайніка)

3) тэх. лато́к;

◊

wir háben die ~ voll! груб. з нас хо́піць!;

halt die ~ ! груб. заткні́ гло́тку!

schnáuzen vi груб. гавары́ць гру́ба, ла́яцца, крыча́ць

Schnáuzer m -s, - крыку́н, грубія́н, гарлахва́т