Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

scháffen* I vt

1) твары́ць, ствара́ць;

er ist zum Léhrer wie gescháffen ён прыро́джаны наста́ўнік

2) ствара́ць, арганізо́ўваць

scháffen II

1. vi рабі́ць, працава́ць;

die Háusfrau scháffte den gánzen Tag гаспады́ня ўвесь дзень была́ ў кло́паце;

er hat viel zu ~ у яго́ мно́га рабо́ты;

j-m viel zu ~ máchen рабі́ць [дастаўля́ць] каму́-н. мно́га кло́пату;

sich (D) mit etw. (D) zu ~ máchen важда́цца з чым-н.; заня́цца чым-н.

2. vt

1) рабі́ць, спраўля́цца з чым-н.;

wir ~ es мы з гэ́тым спра́вімся;

Hilfe ~ дапамага́ць, ака́зваць дапамо́гу

2) дастаўля́ць (куды-н.);

etw. zur Stélle ~ даста́віць што-н. на ме́сца

3) дастава́ць, здабыва́ць;

etw. zu éssen ~ здабы́ць што-н. з’е́сці

4) прыма́ць, прыбіра́ць; ліквідава́ць;

j-n, [etw.] aus dem Wége ~ прыбра́ць каго́-н., што-н. з даро́гі;

etw. beiséite ~ разм. прысво́іць сабе́ што-н. (несумленным шляхам);

sich (D) j-n vom Hálse ~ адвяза́цца [адчапі́цца] ад каго́-н.

5) наво́дзіць, устанаўля́ць;

Órdnung ~ наве́сці пара́дак;

Rúhe ~ устанавіць цішыню́

Scháffen n -s, -

1) тво́рчасць

2) рабо́та, пра́ца; спра́вы

Scháffensdrang m -s пра́га тво́рчасці, працо́ўны ўздым, імкне́нне твары́ць [дзе́йнічаць, працава́ць]

Scháffenskraft f -

1) працаздо́льнасць

2) тво́рчая сі́ла

Scháffner m -s, - канду́ктар; правадні́к (пасажырскага вагона)

Scháfgarbe f -, -n бат. крыва́ўнік

Scháfherde f -, -n ста́так аве́чак

Scháfkäse m -s бры́нза, аве́чы сыр

Schafótt n -s, -e эшафо́т;

das ~ betréten* узысці́ на эшафо́т