Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

áufhaken vt

1) ве́шаць на кручо́к

2) расшпі́льваць гаплі́к

áufhalsen vt (j-m) разм. навя́зваць (каму-н. што-н.); узва́льваць (на каго-н. што-н.)

áufhalten*

1. vt

1) затры́мліваць, спыня́ць; арыштава́ць

2) трыма́ць адчы́неным;

die Áugen ~ не закрыва́ць вачэ́й

2. ~, sich

1) затры́млівацца;

sich unterwégs ~ спыні́цца [затрыма́цца] на шляху́

2) (bei D) затрыма́цца (на чым-н.);

sich im Fréien ~ быць на паве́тры

áufhängen

1. vt ве́шаць; (па)разве́шваць

2. ~, sich паве́сіцца

Áufhänger m -s, -

1) ве́шалка (у вопратцы)

2) наго́да, падста́ва (для напісання газетнага артыкула)

áufhäufen vt

1) зграба́ць, зва́льваць (у кучу); нагрува́шчваць

2) збіра́ць, нако́пліваць

Áufhäufung f -, -en

1) нагрува́шчванне

2) эк. накапле́нне

áufheben* vt

1) падыма́ць

2) касава́ць, адмяня́ць;

ein Gesétz ~ адмяня́ць зако́н; ліквідава́ць (пасаду)

3) захо́ўваць, забяспе́чваць;

der Júnge ist dort gut áufgehoben хло́пчык там до́бра забяспе́чаны

4) раскрыва́ць (загавор, змову)

5) матэм. скарача́ць;

éinen Bruch ~ скарача́ць дроб

Áufheben n -s падня́цце; падыма́нне;

◊

viel ~s máchen (von D, um A) нарабі́ць мно́га шу́му (з прычыны чаго-н.); раструбі́ць, раззвані́ць (што-н.)

Áufhebung f -, -en

1) падня́цце

2) адме́на, скасава́нне, ліквідава́нне, знішчэ́нне

3) матэм. скарачэ́нне; узае́мнае знішчэ́нне

4) захава́нне