Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

áufgliedern vt чляні́ць, дзялі́ць

Áufgliederung f -, -en падзе́л, дзяле́нне; чляне́нне, дэцэнтраліза́цыя

áufglimmen* vi (s)

1) пачына́ць тлець, затле́ць

2) успалыхну́ць успы́хнуць

áufglühen vi (s)

1) запала́ць, напа́львацца

2) загарэ́цца

áufgraben vt раско́пваць; уско́пваць, узрыхля́ць

áufgreifen*

1. vt

1) падхо́пліваць, падхва́тваць;

éinen Vórschlag ~ падхапі́ць прапано́ву

2) схапі́ць (злодзея)

2. vi напа́сці на след

aufgrúnd [auf Grund] (G, von D) prp на падста́ве

Áufguss m -es, -güsse насто́йка, зава́рка

áufhaben* vt

1) мець на сабе́;

den Hut ~ быць у капелюшы́

2) мець (што-н.) адчы́неным [расшпі́леным]

3) мець зада́нне;

er hat viel auf яму́ мно́га зада́дзена

áufhacken vt

1) падко́пваць, рыхлі́ць (матыкай)

2) рассяка́ць