Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Násenstüber m -s, -

1) пстры́чка па но́се

2) разм. наганя́й, вымо́ва

Násenwurzel f -, -n перано́ссе

Náserümpfen n -s фанабэ́рыстасць, знява́жлівасць, перабо́рлівасць

náseweis a нясці́плы, насты́рны, (зана́дта) ціка́ўны

násführen неаддз. vt вадзі́ць за нос, пакіда́ць з но́сам [у ду́рнях]

Náshorn n -(e)s, -hörner і -e заал.

1) насаро́г

2) жук-насаро́г

nass a мо́кры, вільго́тны;

~ wérden (з)мо́кнуць;

~ máchen намачы́ць;

◊

ein ~er Brúder любі́цель вы́піць, п’я́ніца

Nass n -es паэт. ві́льгаць, вада́

Nassáuer m -s, -

1) разм. утрыма́нец, нахле́бнік

2) жыха́р го́рада На́сау

násskalt a сыры́ і хало́дны; зо́лкі, сыры́ (пра надвор’е)