Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

náchzotteln vt (s) (D) разм. пле́сціся (за кім-н., чым-н.)

Náchzucht f - вывядзе́нне, гадо́ўля маладняку́ (жывёл); выро́шчванне (малады́х) раслі́н

Náchzügler m -s, - адста́лы, які́ адста́ў [спазні́ўся]

Nácken m -s, -

1) паты́ліца, шы́я, ка́рак;

dem Feind im ~ sítzen* прасле́даваць во́рага па пята́х;

den Kopf stolz in den ~ wérfen* го́рда адкі́нуць галаву́

2) абу́х (сякеры)

nackt a го́лы, аго́лены;

~e Ármut непрыкры́тая гале́ча;

~e Wírklichkeit непрыкры́тая рэчаі́снасць

Nácktheit f - галізна́, аго́ленасць

Nádel f -, -n

1) іго́лка;

die ~ éinfädeln уця́гваць ні́тку ў іго́лку;

wie auf ~n sítzen* сядзе́ць як на іго́лках

2) шпі́лька

3) бат. шыпу́лька

4) знак, значо́к

Nádelbaum m -(e)s, -bäume хваёвае дрэ́ва

Nádelbüchse f -, -n іго́лачнік

nádelig a іго́льчаты, іголкападо́бны