Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Náchweisbüro n -s, -s даве́дачнае бюро́, пасрэ́дніцкая канто́ра

Náchweiseamt n -(e)s, -ämter даве́дачнае бюро́, пасрэ́дніцкая канто́ра

náchweisen*

1. vt

1) дака́зваць, пацве́рдзіць (дакументальна, эксперыментальна)

2) (j-m) выкрыва́ць, абвінава́ціць (каго-н. у чым-н.);

j-m éinen Írrtum ~ абвінава́ціць каго́-н. у памы́лцы, паказа́ць каму́-н. памы́лку

3) (j-m) знайсці́, падшука́ць (каму-н. кватэру, работу шляхам пасрэдніцтва)

2. vi:

j-m mit dem Fínger ~ пака́зваць па́льцам усле́д каму́-н.

náchweislich

1. a даказа́льны

2. adv як дака́зана; бясспрэ́чна

Náchwelt f - зборн. нашча́дкі, пато́мства, бу́дучае пакале́нне

náchwerfen* vt кі́даць усле́д (што-н. каму-н.)

náchwiegen* vt правяра́ць вагу́, паўто́рна ўзва́жваць

náchwirken vi мець вы́нікі, праця́гваць дзе́йнічаць

Náchwirkung f -, -en вы́нік, эфе́кт;

~ áusüben дзе́йнічаць, мець вы́нік

náchwollen* vi (D) разм. хаце́ць [збіра́цца] ісці́ сле́дам (за кім-н.)