Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

míssgestalten vt гл. missbilligen

míssgestaltet a (з)выро́длівы, агі́дны, пачва́рны

míssgestimmt гл. missgelaunt

missglücken vi (s) не ўдава́цца, не выхо́дзіць, не атры́млівацца;

es missglückte mir… мне не ўдало́ся

missgö́nnen vt (D) зайздро́сціць (каму-н. у чым-н.), ста́віцца нядобразычлі́ва (да каго-н.)

Míssgriff m -(e)s, -e памы́лка, про́мах, фальшы́вы рух [прыём]

Míssgunst f - нядобразычлі́васць, за́йздрасць;

sich (D) j-s ~ zúziehen* стра́ціць ла́ску [быць у няла́сцы] у каго́-н.;

die ~ der Verhältnisse неспрыя́льныя ўмо́вы [абста́віны]

míssgünstig a зайздро́сны, нядобразычлі́вы

misshándeln vt жо́рстка абыхо́дзіцца (з кім-н.), здзе́кавацца (з каго-н.), глумі́цца (над кім-н.);

éine Spráche ~ каве́ркаць мо́ву

Misshándlung f -, -en

1) бязлі́таснае [жо́рсткае] абыхо́джанне; катава́нне

2) уст. злачы́н, дрэ́нны ўчы́нак;

j-s Misshándlung erlíegen* стаць ахвя́рай каго́-н., напаку́тавацца ад каго́-н.