Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Mirákel n -s, - уст. цуд, дзі́ва

Misanthróp m -en, -en гл. Menschenfeind

míschen

1. vt мяша́ць, зме́шваць, пераме́шваць

2. ~, sich уме́швацца, ула́зіць (у што-н.);

sich in die Ménge ~ змяша́цца з нато́ўпам

Míscher m -s, -

1) мяша́лка; змяша́льнік; мі́ксер

2) вальцо́ўшчык

3) гукаапера́тар

Míschling m -s, -e меты́с, гібры́д, по́месь

Míschmasch m -es, -e уся́кая ўся́чына, мешані́на, блытані́на, неразбяры́ха, гармі́дар

Míschung f -, -en су́месь, зме́шванне; фарм. міксту́ра

Míschwald m -(e)s, -wälder зме́шаны лес

miserábel

1. a ва́рты жа́лю, няшча́сны;

er spricht ein ~es Déutsch ён дрэ́нна размаўля́е па-няме́цку

2. adv дрэ́нна;

mir ist ~ zu Múte [zumúte] я адчува́ю сябе́ пага́на [бла́га, агі́дна]

Misére f -, -n го́ра, бе́днасць, гале́ча; убо́ства