Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Léhrstelle f -, -n ме́сца навуча́ння

Léhrstoff m -(e)s, -e навуча́льны [вучэ́бны] матэрыя́л

Léhrstuhl m -(e)s, -stühle ка́федра;

Proféssor mit ~ прафе́сар зага́дчык ка́федры

Léhrtätigkeit f - педагагі́чная дзе́йнасць

Léhrton m -(e)s ме́нтарскі тон

Léhrwerkstatt f -, -stätten майстэ́рня, майстэ́рня пры шко́ле

Léhrwerkstätte f -, -n майстэ́рня, майстэ́рня пры шко́ле

Léhrzeit f -, -en час навуча́ння

Leib m -(e)s, -er

1) це́ла, ту́лава;

am gánzen ~ zíttern дрыжа́ць [трэ́сціся, калаці́цца] усі́м це́лам;

etw. am éigenen ~e verspüren зазна́ць [зве́даць] што-н. на сабе́ [на ўла́сным во́пыце, на ўла́снай шку́ры];

bei lebéndigem ~e за́жыва;

er ist mit ~ und Séele bei der Sáche ён адда́ны спра́ве душо́й і це́лам

2) жыво́т, чэ́рава; нутро́;

geségneten ~es sein паэт. быць у ста́не цяжа́рнасці, чака́ць дзіця́ці;

mir geht's im ~e herúm у мяне́ ўсё балі́ць;

◊

bleib mir (damít) vom ~e! адчапі́ся ты ад мяне́!;

sich (D) j-n vom ~e hálten* трыма́цца ад каго́-н. на адле́гласці, не падпуска́ць каго́-н. блі́зка да сябе́;

éiner Sáche (D) auf den ~ rücken энергі́чна ўзя́цца за што-н.;

es geht mir an den ~ гэ́та прыма́е для мяне́ дрэ́нны абаро́т;

ein ~ und éine Séele sein жыць душа́ ў душу́;

mit ~ und Séele усёй душо́й;

das ist ihm auf den ~ geschríeben ён бы́ццам ство́раны [нарадзі́ўся] для гэ́тага;

~ und Lében éinsetzen [wágen] паста́віць усё на ка́рту, рызыкава́ць усі́м

Léibchen n -s, - лі́фчык, ста́нік, гарсэ́т