Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kréuzblütler pl бат. крыжакве́тныя

kréuzen I

1. vt

1) скрыжо́ўваць, перакрыжо́ўваць

2) перасяка́ць;

◊

j-s Pläne ~ разла́дзіць чые́-н. пла́ны

3) біял. скрыжо́ўваць

2. ~, sich перасяка́цца, скрыжо́ўвацца; разміну́цца (пра лісты, навіны)

kréuzen II vi марск. крэйсі́раваць

Kréuzer m -s, - марск. крэ́йсер

Kréuzfahrer m -s, - гіст. крыжа́к

Kréuzfahrt f -, -en

1) круі́з

2) гл. Kreuzzug

Kréuzfeuer n -s вайск. перакрыжава́ны аго́нь;

j-n ins ~ néhmen* вайск. узя́ць каго́-н. пад перакрыжава́ны аго́нь;

im ~ (der Kritík і да т.п.) stéhen* быць пад агнём (кры́тыкі і т.п.)

Kréuzgang m -(e)s, -gänge

1) накры́тая галерэ́я

2) царк. хрэ́сны ход

kréuzigen vt распя́ць, раскрыжава́ць, укрыжава́ць;

sein Fleisch ~ царк. утаймо́ўваць сваю́ плоць

Kréuzigung f -, -en распя́цце, раскрыжава́нне, укрыжава́нне