Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kauz m -es, Käuze

1) сава́, сыч

2) разм. дзіва́к;

ein sónderbarer ~ дзі́ўны суб’е́кт;

ein lústiger ~ весялу́н

Káuzahn m -(e)s, -zähne карэ́нны зуб

Kavalíer [-va-] m -s, -e кавале́р

Kavalleríe [-va-] f -, -rí¦en кавале́рыя, ко́нніца

Káviar [-viar] m -s, -e ікра́;

körniger ~ зярні́стая ікра́;

geprésster ~ па́юсная ікра́

Käfer m -s, - жук;

ein nétter [süßer] ~ разм. прыго́жая дзяўчы́на

Käfig m -s, -e

1) кле́тка

2) тэх. кажу́х

kälbern

1. гл. kalben

2) прыду́рвацца, паво́дзіць сябе́, як дзіця́

3) груб. рыга́ць, ванітава́ць

Kälte f -

1) маро́з, хо́лад;

bíttere [strénge] ~ (лю́тая) сцю́жа

2) хало́днасць;

mit éisiger ~ з ледзяно́ю хало́днасцю

Kälteanlage f -, -en тэх. халадзі́льная ўстано́ўка