Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Verwíndung I f -, -en пераадо́ленне; гл. verwinden* I

Verwíndung II f -, -en перапляце́нне; гл. verwinden* II

verwírken vt стра́ціць (што-н.), пазба́віцца (чаго-н.);

sein Lében ~ паплаці́цца жыццём

verwírklichen vt ажыццяўля́ць, здзяйсня́ць, рэалізо́ўваць

Verwírklichung f -, -en ажыццяўле́нне, здзяйсне́нне, рэаліза́цыя

Verwírkung f -, -en пазбаўле́нне (чаго-н.), стра́та

verwírren* vt

1) заблы́тваць

2) саро́міць, сарамаці́ць, бянтэ́жыць

3) перан. пу́таць, заблы́тваць

verwírrt a

1) блы́таны, заблы́таны

2) перан. пераблы́таны, заблы́таны

3) збянтэ́жаны;

j-n ~máchen збянтэ́жыць [сканфу́зіць] каго́-н.

Verwírrung f -, -en

1) блытані́на, беспара́дак, вэ́рхал

2) збянтэ́жанасць;

in ~ geráten* збянтэ́жыцца;

~ stíften уно́сіць блытані́ну

verwíschen I

1. vt

1) сціра́ць (надпіс)

2) згла́джваць, затушо́ўваць (супярэчнасці); замята́ць (сляды злачынства)

2. ~, sich сце́рціся (пра надпіс), згла́дзіцца (тс. перан., пра ўспамін і г.д.)