verträumen vt прама́рыць (дзень); аддава́цца ма́рам [летуце́нням];
sein Glück ~ праспа́ць сваё шча́сце
verträumt a летуце́нны, мро́йны, ідылісты́чны (куток)
vertréiben* I vt праганя́ць;
j-m das Láchen ~ адбі́ць у каго́-н. ахво́ту смяя́цца;
die Zeit ~ право́дзіць час
vertréiben* II vt збыва́ць, прадава́ць
Vertréibung I f -, -en выгна́нне, насі́льнае высяле́нне
Vertréibung II f -, -en про́даж, збыт
vertrétbar a дапушча́льны, які́ мо́жа быць апраўда́ны
vertréten* vt
1) замяня́ць, замяшча́ць;
j-n im Amt ~ замяня́ць каго́-н. па слу́жбе
2) прадстаўля́ць, рэпрэзентава́ць
3) абараня́ць (інтарэсы);
éinen Stándpunkt ~ займа́ць яку́ю-н. пазі́цыю
4) перагаро́джваць;
j-m den Weg ~ перагарадзі́ць каму́-н. шлях [даро́гу]
5):
sich (D) den Fuß ~ вы́віхнуць сабе́ нагу́;
sich (D) die Béine ~ разм. размя́ць но́гі, прайсці́ся;
◊
j-m die Brücke ~ садзе́йнічаць каму́-н.
Vertréter m -s, -
1) прадстаўні́к, рэпрэзента́нт
2) наме́снік
3) аге́нт (напр., у фірме)
Vertrétung f -, -en
1) прадстаўні́цтва;
die ~ léiten узнача́льваць прадстаўні́цтва
2) замяшчэ́нне (каго-н. у пасадзе), выкана́нне чыі́х-н. абавя́зкаў;
in ~… выко́нваючы абавя́зкі (таго-та);
in j-s ~ у я́касці чыйго́-н. наме́сніка