Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Helikópter m -s, - верталёт

Hélium n -s хім. ге́лій

hell a

1) све́тлы, я́сны, я́ркі, яскра́вы;

es wird hell дне́е

2) зво́нкі (голас)

hélläugig a светлаво́кі

héllblau a блакі́тны, све́тла-сі́ні

héllblond a (све́тла) ру́сы, бяля́вы

Hélldunkel n -s пры́цемак, паўзмро́к

Hélle f -

1) святло́, бляск

2) я́снасць

Hellebárde f -, -n алеба́рда

hellénisch a элі́нскі, (старажы́тна)грэ́часкі