Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Hengst m -(e)s, -e жарабе́ц;

únbändiger ~ нараві́сты конь

Hénkel m -s, - ру́чка; ву́шка

Hénkeltopf m -(e)s, -töpfe ро́ндаль, кастру́ля з ру́чкай

hénken vt уст. ве́шаць; паве́сіць (каго-н.)

Hénker m -s, - кат;

◊

zum ~! да д’я́бла!;

weiß der ~! разм. чорт яго́ ве́дае!;

daráus soll der ~ klug wérden! тут сам чорт не разбярэ́цца!

Hénne f -, -n ку́рыца, квакту́ха

Hepatítis f - мед. гепаты́т, запале́нне пячо́нкі

her adv

1) сюды́;

es ist lánge ~ прайшло́ шмат ча́су;

hin und ~ уза́д і ўпе́рад;

komm ~! хадзі́ сюды́!;

von óben ~ зве́рху;

von únten ~ зні́зу

her=

аддз. дзеясл. прыстаўка; часта злучаецца з іншымі прыстаўкамі, указвае на:

1) набліжэнне да таго, хто гаворыць: hérblicken глядзе́ць (у бок таго, хто гаворыць;

2) паходжанне: hérkommen* пахо́дзіць

heráb adv уні́з, до́лу;

von óben ~ звысо́ку; зве́рху ўні́з