Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Gesícht I n

1) -(e)s, -er твар; аблі́чча;

~er schnéiden* рабі́ць грыма́сы, крыўля́цца;

das steht dir (nicht) zu ~ гэ́та табе́ (не) ідзе́ да тва́ру [(не)пасу́е];

er ist séinem Váter wie aus dem ~ geschnítten ён вы́літы ба́цька;

das ~ wáhren захо́ўваць прэсты́ж

2) -(e)s зрок;

etw., j-n zu ~ bekómmen* уба́чыць што-н., каго́-н.;

etw. ins ~ fássen звярну́ць ува́гу на што-н.;

zu ~ kómmen* папада́цца на во́чы

Gesícht II n -(e)s, -e пры́від, здань;

~e háben мець пры́віды, галюцыні́раваць

Gesíchtsausdruck m -es, -ausdrücke вы́раз тва́ру

Gesíchtsfeld n -(e)s, -er по́ле зро́ку

Gesíchtskreis m -es, -e

1) далягля́д; кругагля́д

2) небасхі́л

Gesíchtspflege f - до́гляд тва́ру

Gesíchtspunkt m -(e)s, -e пункт по́гляду [гле́джання];

auf dem ~ stéhen* прытры́млівацца пу́нкту гле́джання;

von dem ~ áusgehen* зыхо́дзіць з пу́нкту по́гляду

Gesíchtssinn m -(e)s зрок, пачу́цце зро́ку

Gesíchtstäuschung f -, -en апты́чны падма́н, падма́н зро́ку

Gesíchtszüge pl ры́сы тва́ру