Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

gefíedert a

1) птушы́ны

2) пёрысты

Gefílde n -s, - высок. по́ле, ні́ва; мясцо́васць, ро́ўнядзь

Geflácker n -s зіхаце́нне; міга́нне, мігаце́нне (агню)

geflámmt a пля́місты, муа́равы

Geflátter n -s пы́рханне (птушак);

das ~ der Fáhnen калыха́нне сцяго́ў

Geflécht n -es, -e

1) пляце́нне

2) пляцёнка, пле́цены вы́раб

gefléckt a у пля́мах, пля́місты

Geflímmer n -s мільга́нне, мігаце́нне, зіхаце́нне

geflíssentlich

1. a наўмы́сны

2. adv наўмы́сна, знаро́к

geflóchten part II ад fléchten*