Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ахра́к ’сліна, макрота (пры кашлі)’ (КЭС, лаг., Шат.), рус. охрак, ст.-слав. охракъ. Ад хракаць ’харкаць, выплёўваць’, параўн. хракі.

Ахра́на ’варта’ (Бяльк.), ахранка, ахраннік (БРС). Запазычана з рус. охрана, охранка, охранник (адносна апошніх двух гл. Крукоўскі, Уплыў, 48), што ў сваю чаргу ад ц.-слав. хранити, параўн. адпаведныя ўсходнеславянскія формы ахарона (укр. охорона, рус. охорона) ’ахова’, хараніць (укр. хоронити, рус. хоронить) ’хаваць’, якія ўзыходзяць да прасл. *xorna, *xorniti. Рус. няпоўнагалосныя формы разглядаюцца як «неаславянізмы», узнікшыя пад польскім уплывам, Кохман, Зб. Бархудараву, 194.

Ахра́пак (БРС, Касп., КЭС, лаг.), ахрапка (Яўс.), ахрапʼе ’бацвінне’ (БРС, Касп.), ’трава, лісты бручкі і інш. для свіней’ (Янк. Мат.). З а‑ і храпа, храпка, храпʼе ’бацвінне’, што звязана, відаць, з храпаць ’ламаць з трэскам’ (Нас.).