Ахра́на ’варта’ (Бяльк.), ахранка, ахраннік (БРС). Запазычана з рус. охрана, охранка, охранник (адносна апошніх двух гл. Крукоўскі, Уплыў, 48), што ў сваю чаргу ад ц.-слав. хранити, параўн. адпаведныя ўсходнеславянскія формы ахарона (укр. охорона, рус. охорона) ’ахова’, хараніць (укр. хоронити, рус. хоронить) ’хаваць’, якія ўзыходзяць да прасл. *xorna, *xorniti. Рус. няпоўнагалосныя формы разглядаюцца як «неаславянізмы», узнікшыя пад польскім уплывам, Кохман, Зб. Бархудараву, 194.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)