Аме́жнік ’Oenathe L.’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Магчыма, да мяжа (гл.): амежнік расце на балотах, ці да (в)омег.
Аме́ла ’Viscum album’ (БРС, Сцяшк., Кіс., БелСЭ), амяла ’Festuca orientalis’ (Кіс., Інстр., Шат.), ’Poa trivialis’ (Кіс.), омела (КСТ), укр. омела, рус. омела, чэш. jmelí, славац. omela, польск. jemioła, н.-луж. jemjoł, балг. имел, серб.-харв. ѝмела, славен. imela, mela. Прасл. *omela/ьmela ∼ літ. ãmalas, лат. amals, Траўтман, 7. Славянскія паралелі звязваюць з jęti, jьmǫ + ela (як bъč‑ela ’пчала’) (Брукнер, KZ, 45, 296). Вельмі праблематычна, улічваючы, што балтыйскія прыклады сведчаць аб балта-славянскай інавацыі. Параўн. Хэмп, ЗФЛ, 14, I, 1971, 253–255, які рэканструюе праславянскія формы *omela/*jemelьje: адсюль фанетычныя і марфалагічныя варыянты ў жывых славянскіх мовах. Паводле Хэмпа (там жа, стар. 255), прасл. omelá (*amélā) генетычна звязана з лац. amārus ’горкі, едкі, востры’.
Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).