А́мба ’канец’ (Бяльк.) з рус. амба, якое з італ. ambo ’два нумары латарэйнага квітка’ (XIX ст.), Шанскі, 1, А, 89.
Амба́р ’месца, дзе захоўваюць збожжа’ (Інстр., Сцяшк., Бяльк., Тарнацкі, Studia), ст.-бел. амбаръ (пач. XVI ст.) (Булыка, Запазыч.) з татарскай, Корш, AfslPh, 8, 648, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 19.
Амбара́с ’непакой’ (Др.-Падб., БРС, Гарэц., Бяльк., Нас., Касп., Нас. Сб. посл., Мар. дыс.), амбарасіцца ’непакоіцца’ (Касп.), амбарасна ’непакойна’ (Касп.), з франц. embarras праз польскае ambaras (Кюнэ, Poln., 40).
Амбі́цыя ’гордасць’ (БРС, Нас., Гарэц.), амбіт ’ганарлівец’ (Гарэц., Нас.), амбітны (Др.-Падб., Нас.) < польск. ambicja (Кюнэ, Poln., 40) < лац. ambitio.
Амбо́н (Гарэц., Нас., Шат.), амбона (Байк., Нас., Др.-Падб.), амбонія (Яруш.), ст.-бел. амбонъ (1489) (Булыка, Запазыч.). Відаць, бел. амбона з польск. ambona (Кюнэ, Poln., 40), якое з лац. ambo (італ. ambone). Параўн. ст.-рус. амъвонъ, амъбонъ < ст.-грэч. ἄμβων.