Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)