Махра́чык ’расліна’ (Бяльк.), махрэ ’гваздзіка-травянка, Dianthus deltoides L.’ (мін., Кіс.; Шат.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махровы ’з вялікай колькасцю пялёсткаў’ (ТС).
Махру́тка ’замухрышка’ (Касп.) складае з рус. моўнай тэрыторыяй адзіны арэал: махришко ’лахманы’, махрютка ’маўклівы чалавек’. Да махры́ (гл.). Параўн. таксама замухры́шка (гл.).
Махры́, махор, мохрыкі, махорчыкі ’свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны, адзення’, ’шматкі, абвіслыя касмылі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’тонкія карэньчыкі ў раслінах’ (рас., петрык., Шатал., Мат. Гом.; Ян., Сл. ПЗБ), беласт. ’расткі, парасткі’ (Сл. ПЗБ), ’пялёсткі ў махрастых кветках’ (ТСБМ), махры́, махроцце ’лісце агародніны’ (Мат. Гом.), махроўка ’хустка з махрамі’ (там жа); мін., гродз. махрычка ’ручнік з махрамі’ (Нас.); махрасты, махрысты, махровы (ТСБМ). Рус. ма́хря́, махор, махры́, мохра́, мохо́р. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад мох (гл.) (Мацэнаўэр, LF, 10, 353; Фасмер, 2, 668; Сарокін, РР, 1969, 3, 81–87; Гарэцкі, Мовознавство, 1968, 6, 75).
Махты́рыць ’ілгаць’ (Нас.). Утворана ад назоўніка ⁺махты́р, параўн. пск., наўг., ярасл., ёнаўск. (ЛітССР) махты́рь, ма́хтырь ’хвост’, якія ўзыходзяць да махаць (гл.); дзеяслоўны суфікс ‑т‑ мае экспрэсіўнае адценне. Аб суфіксе ‑ыр гл. Слаўскі, SP, 2, 28–29.
Маху́тка ’крышачка’, ’малютка’ (Нас.). Да ма́ханькі (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ут‑ (балтыйскім адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. ‑ut‑as, ‑ut‑is).
Ма́хціц ’ашуканец, хлус’ (Нас.). Рыфмаванае ўтварэнне да шляхціц ад маха́ць ’хлусіць’ (гл.).
*Махэтка, мохэ́тка ’махавік’ (лун., Шатал.). Відавочна, да мох (гл.). З прычыны адзінкавасці запісу цяжка меркаваць аб суфіксе (‑эт‑к‑а ці ‑эд‑к‑а?).
Мац! — выклічнік ад дзеяслова ма́цаць (гл.) (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Укр. мац! ’тс’, балг. мац! ’мазь!’, мар. mac! ’бац!’. Бел.-укр. ізалекса. Да ма́цаць (гл.).
Маца — старажытная мера сыпучых цел, роўная 0,325 вядра, а паводле М. Гарбачэўскага (Словарь древ. акт. яз., 203), = 1 варшаўскаму гарцу, або 3,76 літра; ст.-бел. маца ’мера збожжа’ (1509 г.) запазычана са ст.-польск. maca, якое з с.-в.-ням. mëtze, суч. ням. Metze ’гарнец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 153).
Ма́ца ’набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівання набору фарбай’ (ТСБМ). З рус. ма́ца ’валік для фарбы’, якое з італ. mazzo ’дубінка, дручок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 247; Фасмер, 2, 585).
Маца́ ’тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія (паводле яўрэйскага абраду) выпякаліся да вялікадня’ (ТСБМ, Нас.). З ідыш maze, якое са ст.-яўр. maṣṣā ’праснак’ (Вінер, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, Труды, 173; Фасмер, 2, 585). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 153) і Кюнэ (74), запазычана з польск. maca ’тс’.
Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.