Мох, маўшок ’споравая расліна без каранёў і кветак, якая расце ў вільготных мясцінах, на дрэвах, на камянях, Muscus’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бес., Касп., ТС), ’плесень’ (Нас.), ’лішайнік’ (ТС), ’пушок, які ўзнікае ад руху бёрда аб шурпатую і нямоцную аснову’ (Уладз., ТС), ’балота’ (Касп.; віц., маг., ст.-дар., палес., паўн.-усх., Яшк.). Укр., рус. мох; польск., н.-луж. mech, в.-луж. moch, чэш. mech, славац. mach, moch, славен. mȃh, mèh, серб.-харв. ма̑х, макед. мов, балг. мъх(ът), ст.-слав. мъхъ. Прасл. mъxъ, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. mùsos ’плесень’ (параўн. балг. му́хъл, макед. мувла ’тс’), mū̃sas ’тс’, ст.-в.-ням. mos ’мох, балота’, mios, mies ’мох’, лац. muscus ’тс’ (Педэрсен, IF, 5, 34; Міклашыч, 206; Траўтман, 190; Фасмер, 2, 665–666; Бязлай, 2, 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)