Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мажджа́ра ’мартыра’ (бых. Рам. 8), мажджэр ’пушка’ (Дасл. (Гродна), Нас.), ’металічны таўкач’ (ТС, Нас., Інстр. I), машчы́р ’тс’ (Мат. Гом.), машчэрык ’невялікая медная ступка’ (Растарг.), мажджэра ’ступка’ (Сцяшк.), мажджэр ’ступка’ (Касп., Дасл. (Гродна)), маждзер ’тс’ (Вяр.), мажджэр ’гліняны посуд, у якім збіваюць масла, пякуць бабку’ (Касп.). Ст.-бел. можджеръ, мождчеръ, мождеръ, можчеръ, моздзерикъ ’ступа’, ’мартыра’ (1565, 1578 гг.) запазычаны з польск. moźdźerz, mozgierz, якія з чэш. moždíř < с.-в.-ням. morsaere (суч. ням. Mörser) < с.-лац. mortārius ’ступа’. Першаснае ’ступа’ паводле формы перайшло на ’мартыра’. Сучасныя, пераносныя значэнні: мажджэр ’дурны, неразумны, дурная галава’ (Жд. 1, капыл., Нар. словатв.), клец. мажджы́ра (абразл.) ’твар, аблічча, галава’ (Нар. лекс.). Сюды ж: мажджэрыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТС). Больш падрабязна гл. Булыка, Запазыч., 205; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 53; Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346; Махэк₂, 378; Міклашыч, 203; Патабня, РФВ, 1, 263; Васэрцыер, 155.

Мажлі́васць ’магчымасць’ (ТС), укр. можли́вість паходзяць, відавочна, з польск. możliwość ’тс’. Тое ж датычыцца і лексемы мажлі́вы ’магчымы’ (ТС).

Мажне́ць ’рабіцца, станавіцца мажным — рослым, поўным, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’багацець, станавіцца багатым’ (Нас., Касп.). Да магчы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ěti ад прыметніка mog‑ьnь.

Мажны́ ’рослы, поўны, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’тоўсты’ (Інстр. III), карэліц. ’моцны, дужы’ (Сцяшк.), можны ’багаты’, мажнейшы ’багацейцы’ (Нас.). Магчыма, паланізм. Параўн. польск. możny ’багаты, буйны, уплывовы’. Да магчы́ (гл.). Утворана ад mog‑tʼi пры дапамозе суф. ‑ьnъ. Махэк₂ (371) адрознівае дзве лексемы: možný ’магчымы’ і možný ’багаты’, якую выводзіць з mohouitý < ведыйск. maghávat ’які дае багатыя дары’. Сюды мажней ’мацней’, ’больш магчыма’, ’больш багата’ (Нас.).

Мажор ’музычны лад, які мае бадзёрую гукавую афарбоўку’, (разм.) ’вясёлы, радасны настрой’ (ТСБМ) — запазычана праз рус. мову з франц. majeur < італ. maggiore ’большы’, ’вышэйшы’.

Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.

Мажы́нкі ’кнопкі’ (Жд. 1). Да машы́нкі, машы́нка (гл.).

Мажэ́нне1 ’ўяўленне’, ’мара’, ’трызненне’ (Нас.). Запазычана з польск. marzenie ’тс’.

Мажэнне2 сіла, магчымасць’ (Нас.). Да магчы́ (гл.). Іншы варыянт — маге́нне.

Мажэржанка ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’ (гродз., Кіс.). Змененая (пад уплывам асіміляцыі) назва мацержанка (‑ц‑ > ‑ж‑) перайшла з наймення мацярдушкі звычайнай (Origanum vulgare L.).