Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Маша́ра ’мохавое балота; пустка, парослая мохам’ (слаўг., Яшк.). Да імша́ра (гл.).

Машарні́к, мъшарні́к, мошэрні́к ’махавік, Suillus variegatus’ (в.-дзвін., міёр., Нар. сл.; ушац., Нар. лекс., Жыв. сл., капыл., Нар. словатв.; шчуч., брасл., в.-дзвін., Сл. ПЗБ; ТС), лун. мошорні́к ’заечы баравік, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл.). Да імша́рнік (гл.). Сюды ж мошэрэ́нік ’непрыдатны грыб’ (ТС).

Машата́, машка́, мошка́, машката́, машкара́, машкіра́ ’мошкі’, ’безліч лятучых камароў, матылькоў, мошак’ (ТСБМ, Касп., Мядзв., Яруш., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’шмат гарэзлівых дзяцей’ (Нас.), машкарэча, машке́ча ’машкара’ (Мат. Гом.), машкарня́, мошкорэ́ча ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мошка, рус. мо́шка, мошкара, ст.-рус. мъшица, польск. mszyca, н.-луж. psyca ’тс’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši. І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. muso, лат. muša, mũsa, літ. musià, musė̃ ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. mucka ’камар’, алб. mizë ’тс’ (Траўтман, 191; Фасмер, 2, 667).

Машка, ст.-бел. машкара ’маска’ запазычана са ст.-польск. maszkara (Кюнэ, 77; Булыка, Лекс. запазыч., 119), якое з італ. maschera < араб. mashara ’тс’ (Брукнер, 324; Бернекер, 2, 23).

Машкара́ ’мошкі’ (ТСБМ, Яруш.). Да машата́ (гл.).

Машна́, машонка, машонкі ’мяшочак для грошай, скураны капшук’, ’мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ігн. машня́ ’машонка ў барана’ (Сл. ПЗБ), пін. мошо́нка ’месца ў коласе, дзе знаходзіцца жыта’ (Шатал.). Зах.-укр. моше́нка, мушна́, мошенчя́, мошонка ’кашалёк’, рус. мошна́, ст.-рус. мошна, мошня ’тс’; польск. moszna, н.-луж. mošyna, в.-луж. mošeń, чэш., славац. mošna; славен. móšnja ’кашалёк’, ’машонка’, серб.-харв. мо̀шње, мошна, мо̏шнице ’машонка’, ст.-слав. мошьна. Прасл. mošьna (< *mok‑s‑inā), роднаснае да літ. mãkštys, makštìs ’похвы’, makšnà ’тс’, mãkas, mẽkeris, лат. maks ’кашалёк’, ст.-прус. dantimax ’дзёсны’, ст.-в.-ням. mago ’страўнік’, уэльск. megin ’мех’ (Міклашыч, 203; Голуб-Копечны, 230; Буга, Rinkt., 1, 332; Фасмер, 2, 667; Скок, 2, 460).

Машнік ’цецярук Tetrao magallus’ (Інстр. II). З рус. мошни́кмоховой тетерев (Даль, 2, 922). Да мох (гл.). Матывацыя: цецярук жыве ў лесе сярод імхоў.

Машок ’балоцістае мохавое месца’, ’невялікае балота’, ’нізкі луг, парослы мохам’ (слаўг., стаўбц., Яшк.). Рус. смал., пск. мошок ’тс’. Да мох (гл.). Суфікс, як у лужок.

Машонка1 ’порхаўка’ (Інстр. II; уздз., Нар. словатв.). Да машна́ (гл.).

*Машонка2, мошо́нка ’нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху’ (ТС). Да мох (гл.). Утворана ад прыметніка mъšěmъ ’мохавы’, як лозянка ’лысуха’.

Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.