Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мабіліза́цыя ’прызыў ваеннаабавязаных запасу на ваенную службу’, ’перавод усіх галін народнай гаспадаркі, уключаючы ўзброеныя сілы, з мірнага становішча на ваеннае’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з фр. mobilisation < лац. mobilis ’рухомы’.

Мабі́льны ’здольны хутка перамяшчацца’ (ТСБМ). З рус. мобильный < фр. mobile < лац. mobilis ’рухомы’.

Ма́быць, майбы́ць, ма́йбуць, ма́будзь, ма́буць, ма́іць ’напэўна, мусіць’, ’відаць’ (Нас., ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Бір. дыс., Рам. Опыт, Мат. Гом., ТС). Укр. ма́буть ’тс’, майбу́ть, ма́біть, ма́бу́ти. Бел.-укр. ізалекса, якая паходзіць з мае быць (ESSJ, 2, 421).