Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Маўду́к ’маўклівы чалавек’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maudulỹs ’сум’, ’злосць, прыкрасць’, ’пачуццё незадаволенасці’, maudùs ’рэўматызм’, maudúoti ’сумаваць па кім-небудзь’.

Маўзале́й ’надмагільны помнік, збудаванне’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якую слова прыйшло з ням. Mausoleum ці з франц. mausolée < лац. mausōlēum < ст.-грэч. Μαυσώλειον ’грабніца Маўсола — цара Карыі’ (IV ст. да н. э.) (Фасмер, 2, 554).

Ма́ўка ’русалка’ (драг., КЭС). Укр. ма́вка, ма́лка, мя́вка, гуц. ня́вка. Прасл. nav‑ъk‑a < navь: ст.-рус. навь, ст.-слав. навь ’нябожчык, труп’, балг. навянъ, макед. нави ’нячысцікі’ (Дзендзялеўскі, SSl Hung., 12, 1976, 287–288).

Маўклі́вы, моўклі́вы ’негаваркі, неахвочы да гутаркі’, ’нямы’, ’зразумелы без слоў’ (ТСБМ, Касп., КЭС, лаг., ігн., воран., Сл. ПЗБ). Да маўча́ць (гл.). Прасл. форма прыметніка mьlk‑(ъ)livъ або mьlkl‑ivъ (калі б ён быў утвораны на базе іменнай асновы на ‑l‑). Яго па форме можна супаставіць з серб.-харв. му̀кљив ’мокры, вільготны, сыры (напрыклад, аб дрэве, мокрым у сярэдзіне)’, чэш. mlklý, mlkvý, славац. mľkvy ’сыры, недаспелы’ (падрабязна аб іх гл. Петлева, Этимология–77, 35–38).

Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (і́с).

*Маўкна, ст.-бел. мавкна, мовкна, мокна ’лыка, луб’ (XVI ст.). З літ. máukna ’тоўстая кара, дрэва, луб’ (Лаўчутэ, Liet. term., 146).

Маўлянё ’грудное дзіця’ (КТС, І. Чыгрынаў). У выніку перастаноўкі складоў з немаўлё ’немаўля’.

Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)

Маўмы́га ’маўклівы чалавек’ (маст., Сцяшк. Сл.). Балтызм, аформлены слав. суфіксам ‑yga (Слаўскі, SP, 1, 68–69). Утвораны ад літ. maũmas ’маўклівец, маўчун’.

Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmas ’маўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).