Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мае́ншчык ’багач’ (Касп.) — калька з польск. majętnik з заменай толькі суфікса ‑nik на ‑шчык.

Ма́еткі ’штаны’ (Нас.). Да ма́йткі (гл.).

Ма́е́тнасць, ма́ітнысь, ма́йтнысь ’нерухомая маёмасць, зямля’ (Нік., Оч., Нас., Нас. АУ), ст.-бел. маетность, маэтность ’багацце, маёмасць’ (XVI ст.), запазычана з польск. majętność < mieć > мець (гл.) (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 557).