Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)