Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пары́ск ’паркаль; (паркалёвая) хустка’, парыскаем ’паркалёвы’ (Мат. Гом.). Няясна. Ці не звязана з польск. paryski ’парыжскі’ < Parys ’Парыж’, адкуль маглі прывозіць тканіну.

Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjau ’выседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).

Па́рыш ’каша з сумесі жыта, ячменю і грэчкі’ (Сл. ПЗБ), варыш, парёшка, паро́ха ’кісла-салодкая ежа, прыгатаваная з жытняй і грэчневай мукі’ (Вешт., дыс.).

Парэ́брына ’тое ж, што і рабрына’ (ТСБМ, абл., Янк. 1), порэ́брина ’рабро ў кашы’ (ТС), порэбʼе ’рэбры ў кошыку’ (З нар. сл., навагр.). Конфіксныя ўтварэнні ад рабро (гл.).

Парэ́з ’разок, Słratiotes L.’ (Інстр. III), ’жабнік, парэз, Hydrocharis L.’ (Кіс.), ’парэз’ (Бяльк.). Рус. поріз ’Słratiotes L.’ Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад парэзаць < рээаць. Расліна названа паводле рэжучых уласцівасцей лісцяў. Параўн. яшчэ чэш. lezan (вытворнае па рускаму ўзору); славац. rezaoka ’расліна Słratiotes’ (гл. Махэк, Jména rostl., 260).

Парэ́знік ’двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах’ (ТСБМ), ’парэзнік, Lilanotis L.’ (Кіс.). Дэрыват ад парэзаць па знешняму выгляду лісцяў. Рус. порізник і ўкр. порізник — гэта расліны сямейства Рlantago, з іншай семантычнай матывацыяй (ужываюцца пры парэзах).

Парэ́й ’адзін з культурных відаў цыбулі з падоўжанай цыбулінай і плоскімі лістамі, прыгоднымі да яды’ (ТСБМ). З рус. поре́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе запазычана праз ням. Porrei з франц. porrée ад лац. porrum ’тс’ (Міклашыч, 261; Праабражэнскі, 2, 106; Фасмер, 329).

Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчы ’падпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джа ’парэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск. poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел. поренчъ, паренчъ ’поручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).

Парэ́паны ’патрэсканы, шурпаты’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), парэ́паць ’паматычыць’ (Сл. ПЗБ), парэ́пацца, порэ́пацца ’патрэскацца’ (Сл. ПЗБ). Гл. рэпаць.

Парэ́чкі ’кустовая ягадная расліна сямейства агрэставых; ягады гэтай расліны’. Рус. смал. поре́чка ’чырвоныя парэчкі’, укр. порі́чки ’чырвоныя парэчкі’, польск. porzeczka ’парэчкі’. Да рака, таму што ў дзікім выглядзе расце па берагах рэк (гл. Махэк, Jména rostl., 99). Утворана конфіксам po‑ + ‑ька. Статус беларускага слова вызначыць цяжка. Хутчэй за ўсё пранікненне з польскай мовы, якое выцесніла ўсх.-слав. смародзіна (гл.). Параўн. Мяркулава, Очерки, 221.