Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел. учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус. чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел. чсты, цти, чти. Гл. чэсць.

Сці́шна ’страшнавата’ (Адм., Дзямід.), ’ціха’ (навагр., Сл. ПЗБ), сці́шнасць ’некаторы страх’ (Стан.), сці́шны ’вельмі ціхі’ (Адм.). Да сцішэць, сціхаць (гл.); да семантыкі параўн. вусцішна, сціхат, гл.

Сці-сці ’падзыўныя для авечак’ (петрык., ДАБМ, камент., 896). Няясна, магчыма, ісці (гл.), параўн. сьці ’ісці’ (Стан.).

Сцулі́ ’мача’, сцуль ’хто мочыцца пад сябе’ (Нас.). Вытворныя ад сцаць (гл.) з суф. ‑ул‑, гл. Карскі 2–3, 25.

Сцу́піць ’узяць, схапіць’ (ТС), сцо́паць ’схапіць, выкрыць’ (Сцяшк. Сл.). Вытворныя ад выклічнікаў цуп! ​цоп!, што перадаюць раптоўныя рухі. Параўн. цупкі, цапаць, гл.

Сцу́рыць ’падчысціць, з’есці’ (Касп.). Да цурыць, гл.

Сцы́знуць ’моцна змерзнуць’ (Растарг.). Відаць, да зызнуць (гл.) з распадабненнем пачатковых зычных.

Сцыку́н ’мачавы пухір’ (іван., навагр., вусн. паведамл.). Кантамінацыя сцаць і сікун ’тс’, гл.

Сцынзо́рык ’мурашка’ (Мат. Гом.). Няясна, магчыма, збліжэнне на базе іншых назваў мурашак сікуны́, сіку́чкі (Жыв. св.) са сцаць і сцізорык, гл.

Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).