Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бало́сь ’балазе’ (Янк. Мат., 152). Мабыць, з *балозь, якое з’яўляецца дыялектным скарачэннем ад балазе́ (гл.). Перамяшчэнне націску, аднак, вытлумачыць цяжка.

Бало́та ’багна; гразь, балота’ (БРС, Шат., Нас., Чуд., Яшкін, Бяльк.), ’месца, дзе заўсёды стаіць вада’ (Інстр. I, 15), ’сенажаць, луг’ (Сцяц., Сцяшк.), ’лес, галоўным чынам балотны’ (Касп.). Рус. боло́то, укр. боло́то, польск. błoto, чэш. bláto, ст.-слав. блато, балг. бла́то, серб.-харв. бла̏то і г. д. Прасл. bólto. Бліжэй усіх стаіць да слав. слова алб. baltë ’ціна, твань, багна, гліна, зямля’ (ілір. паходжання: параўн. паўн.-італ. palta, ламбард. palta, п’емонт. pauta). Далей параўноўваюць літ. báltas ’белы’ (выходзіць, *bolto — спачатку ’белае, светлая багна, балота’). Балта-слав. *bālta‑ ’белы’; ’балота’ (гл. Траўтман, 25) далей звязваюць з *bēla‑ ’белы’ (слав. bělъ; Траўтман, там жа). Гл. яшчэ Бернекер, 70; Фартунатаў, AfslPh, 4, 579; Буга, РФВ, 67, 232; Фрэнкель, 30 (пад balà), 32 (пад bálti); Махэк₂, 55; Слаўскі, 1, 37; Фасмер, 1, 190. Падрабязна аб слав. bolto ў слав. мовах гл. Талстой, Геогр., 144–150 і наст. Сюды і бало́цвіна ’невялікае балота’ (Яшкін).

Балта ’сякера’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. bałta ’тс’ (а гэта з венг. balta < цюрк.; Брукнер, 12). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 118.

Балтало́гія. Новае запазычанне з рус. болтоло́гия ’тс’ (жартаўлівае ўтварэнне: параўн. болта́ть ’балбатаць, блюзніць’ і словы на ‑ло́гия).

Балта́ць. Гл. бо́ўтаць.

Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Балы́к. Рус. балы́к, укр. бали́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (тур., крым.-тат., азерб. і г. д. balyk ’рыба’). Локач, 18; Фасмер, 1, 119; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27. Гл. таксама Заянчкоўскі, Stud. orient., 37.

Баль ’бал, танцы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Укр. дыял. (зах.) баль ’тс’. Запазычанне з польск. bal ’тс’ (з зах.-еўрап. моў: франц. bal; Варш. сл., 1, 86; Брукнер, 12). Параўн. бал. Сюды балёва́ць ’банкетаваць і г. д.’ (Нас.), балява́ць: гэта або ўтварэнне ад баль (гл.), або непасрэднае запазычанне з польск. balować.

Бальза́м (параўн. ст.-бел. балсам; Булыка, Запазыч.). Рус. бальза́м, укр. бальза́м. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Balsam (< лац. balsamum < грэч. βάλσαμον, а гэта з семіцкіх моў, гл. Клюге, 47). Гук ‑з‑ сведчыць толькі аб зах. мовах як непасрэднай крыніцы ўсх.-слав. слоў. Фасмер, 1, 119. Не пераконваюць меркаванні: Шанскі, 1, Б, 28 (супраць Фасмера; за грэч. крыніцу); Трубачоў, Дополн., 1, 119 (указвае на ст.-рус. валсамъ < грэч., але гэта не адносіцца непасрэдна да формы бальза́м). Гл. яшчэ MESz, 1, 234–235 (там і іншая літ-pa); Гютль–Ворт, For. Words, 61. Форма бальса́м (Нас.), мабыць, адлюстроўвае напісанне слова ў еўрапейскіх мовах (параўн. Брукнер, 12).

Бальзамі́н, бальзамі́на ’расліна бальзамін’. Рус. бальзами́н (з XVIII ст.), укр. бальзамі́н. Крыніцай запазычання з’яўляецца новалац. balsamina (< грэч. βαλσαμίνη), з якога запазычаны таксама ням. Balsaminę (ж. р.), франц. balsamine. Параўн. Клюге, 47. Тып бальзамі́н праз франц. мову; бел. бальзамі́на, мабыць, праз польск. Не вельмі пераконваюць меркаванні Шанскага, 1, Б, 28. Параўн. і форму бальсамі́на (Сцяшк. МГ, Нас.).