Па́ртыя ’палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа або слоя; група людзей, аб’яднаных для якой-небудзь мэты, атрад; пэўная колькасць якіх-небудзь прадметаў’ (ТСБМ), па́рція ’група, брыгада’ (ТС). Праз рус. па́ртия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з польск. partja або ням. Partie < франц. partie ад лац. partīta: partīri ’дзяліць’ (гл. Фасмер, 3, 209).
Партэ́сны ’шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне)’ (ТСБМ), партэ́с ’зладжанасць’ (Нас.). Рус. парте́сное пение ’шматгалосае’. Ад сяр.-лац. partēs ’галасы’: pars ’частка’ (Фасмер, 3, 209). У бел. з рус. або польск. partes ’ноты’, аб пасрэдніцтве якога і для рус. мяркуе Гараеў (Доп., 1, 32).
Парубе́ль ’сякера’ (Мат. Гом., Інстр. II). Дэрыват з суф. ‑ель ад парубіць < рубіць (гл.).
Парубе́нь ’жэрдка для прыціскання сена, саломы або снапоў на возе’ (ТСБМ, Шат., Янк., Чабярук, Назвы рубля, 136; Сл. ПЗБ). З *парубе́ль (гл. рубе́ль).
Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).
Парука́цца ’павітацца за руку’ (Янк. 3., Мядзв.). Да рука.
Па́рус ’умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна; кавалак тканіны, што нацягнуты на крыло ветранога млына’ (ТСБМ). Рус. па́рус, ст.-рус. парусъ (пад 907 г.). Пэўнай этымалогіі няма. Лічыцца запазычаннем з грэч. φᾶρος, ацціч. φάρος ’тс’ (Міклашыч, 232; Фасмер, Этюды, 145; Праабражэнскі, 2, 19). Супраць Мікала (РФВ, 48, 277), які набліжае да ст.-рус. рухо ’адзенне’, але гэта версія няпэўная ў фанетычных адносінах (гл. яшчэ Фасмер, 3, 210).
◎ Пару́ха ’трывога, замяшанне’ (Нас., Гарэц., Яруш.). Да рух, рушыць (гл.). Да таго ж кораня парушэнне ’душэўная трывога’ (Нас., Гарэц., Яруш.), парашаны ’псіхічна хворы’ (Сцяшк.).
◎ Паруча́йнік 1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус. поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік 2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
◎ Паруча́йнік 2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус. поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац. potočnik ’расліна Sium L.’, чэш. poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
Пару́чнік ’афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка’ (ТСБМ). З польск. porucznik ’тс’.
Пару́чнік 2 ’сваяк (маладой на вяселлі)’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад паручыць (гл. парука) з суф. ‑нік. Адносна словаўтварэння параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54.