Масля́тка ’маслёнка пасля збітага масла’ (светлаг., Мат. Гом.). Да маслюк (гл.). Мена ‑н‑ на ‑т‑ у канчатку пад уплывам астаткі, астатак ’рэшта’, г. зн. ’тое, што астаецца ў канцы працэсу збівання масла’.
Масні́ца 1, мастні́ца, масні́чына ’дошка падлогі, моста’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Янк. 1, Юрч., Грыг., Нас., Мат. Гом.; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС; гом., Нар. сл., Жыв. сл.; Бір. дыс.). Укр. валын. мастни́ця, рус. кур., пск., смал., цвяр. мостница, мосница, мостничина. Да мост ’падлога, мост’ (гл.). Аб суфіксе ‑ica (‑іца) гл. Слаўскі (SP, 1, 98–99), Сцяцко (Афікс. наз., 157–158).
*Масні́ца 2, масьныэця ’маслабойка (машына)’ (Тарн.), масні́чка ’тс’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. ма́сничка. З maslьnica. Да ма́сла (гл.).
Масні́ца 3 ’клін, пры дапамозе якога сошка спалучаецца з аглоблямі’ (Сержп., Земл.). Да мост (гл.).
*Ма́сніца, ма́сныця ’масленіца’ (драг., З нар. сл.). Укр. ма́сниця ’тс’. Без ‑ле‑ з ма́сленіца (гл.).
Масол, масёл, масолак ’косць’, ’голая косць’ (Бяльк., Растарг., Ян.; хоц., Мат. Маг.; ветк., добр., б.-каш., Мат. Гом.), (перан.) ’рука’ (жытк., Мат. Гом.), масалы́га ’костка, масол’ (Грыг., Бяльк.), масалы́кнуць ’ударыць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Рус. мосол, мосла́, мосла́к ’костка сцягна’, ’круглая абгрызеная галоўка косці’, ’сустаў крыла’, ст.-рус. мосолъ ’тоўстая каравячая косць’, мослокъ ’вяртлюг’, мостолыга ’вялікая косць’ (XVII ст.). Паходзяць з тур. musluq ’кран’, ’трубачка ў cacyдах’ (Баскакаў, Тюрк. элем., 258). Яшчэ раней Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 191), Мацэнаўэр (LF, 10, 333) прапанавалі ў якасці крыніцы запазычання тур. maslak, muslak ’кран бочкі’, пасля, аднак, Міклашыч адхіліў гэту гіпотэзу. Прычынай з’явіліся дадатковыя значэнні ў вытворнага дзеяслова мосо́лить, у прыватнасці ’дакучаць’. Баскакаў (там жа) размяжоўвае рус. лексемы мосол, мосолыга на дзве: ’проська’ і ’косць’. Першая звязана з мянушкай рускіх прасолаў, перакупнікаў палоцен, асновай для якой з’яўляецца цюрк. mäsül ’прошанае’, ’просьба’, ’прадмет просьбы’. З гэтага ўтварылася і бел. масталыга ’прыдзірала, буркун’ (Растарг.).
Масоны: «то такіе людзі, которые калдуюць з чартамі, а чартэ́ ім грошы прыносяць» (Федар. 1). Да масон ’член масонскай секты, ложы’ (ТСБМ), якое з польск. mason < франц. maçon ’каменяр’ < с.-лац. mationes cementarii (Фасмер, 2, 578).
Маспа́н ’пан’, маспанінка ’пані’, (экспр.) масціпан ’пан’. З васпан, васпані (гл.). Мена в > м пад уплывам мосць < польск. miłość у выразе Wasza Miłość Pan (< ням. Euer Liebden), скандэнсаваным пазней у Waszmość з дадаткам pan. Параўн. укр. мость, його мость ’яго міласць’.
Маставе́нё ’дошка ці бервяно ў памосце’ (Сцяц.). З mostovenьje. Да мост (гл.).
Маста́к ’творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва’, ’той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў сваёй справе’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС). Укр. (Катлярэўскі) маста́к, рус. масто́к, пск. маста́к ’рабочы, які ведае справу і кіруе’. Утворана ад рус. мастер шляхам замены суфікса ‑ер на ‑ак. У бел. мову ў савецкі перыяд увайшло ў якасці семантычнай (сэнсавай) калькі (Крукоўскі, Уплыў, 151).
Мастаколіцца ’масціцца’ (шчуч., дзятл., маст., Сл. ПЗБ), ’прымошчвацца, прылучацца’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мастаколіць ’рабіць паволі, няжвава’ (віц., Мікуц.). Складанае слова. Да мост і кол (гл.). Першапачаткова азначала ’рабіць памост на слупах (на калах), напрыклад, пры паляванні’; пазней атрымала адценне экспрэсіі.
Масталы́га 1 ’частка каравячай тушы’ (Растарг.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́жка ’косць’, мостолы́га ’перадплечча’, ’галёнка’; цвяр. ’рука без кісці, нага без ступні’, валаг. ’доўгая худая рука’, алан. мостолю́га ’вялікая косць з мясам’. Беларуска-рускае. Да масол (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле сумежнасці: ’косць’ > ’мяса’ > ’туша’.
Масталы́га 2 ’буркун, прыдзірала’ (Растарг.). Да масол (гл.).
Маста́цтва ’творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах’, ’дасканалае ўменне, майстэрства ў якой-небудзь справе, рабоце’ (ТСБМ). Да маста́к (гл.). Утворана як дзіва́к — дзіва́цтва.