Маслю́к ’страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру’ (паст., Сл. ПЗБ). Назва перанесена з іншай рэаліі — стравы, у якой прысутнічаў тлушч. Параўн. мядз. масля́к ’мачанне, прыгатаванае з тоўчаных канапель’ (Сл. ПЗБ), маслёнка, масьлёнкі ’тоўчанае канаплянае семя’ (Растарг.), ’страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю’ (ТС; КЭС, лаг.), ’ежа з тоўчаных канапель і цыбулі’ (Юрч., Бяльк.; полац., Нар. сл.) < ма́сліць ’збіваць, скалочваць масла, алей’, параўн. лаг. ма́сьліць ’таўчы каноплі ў ступе, пакуль не стануць мокрыя ад алею’ (КЭС, лаг.). Гэтыя стравы па выгляду нагадваюць вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла: маслёнка (ТСБМ, Шат., ТС), масляніца (нараўл., Мат. Гом.), ма́слянка, масля́нка, масле́нка (Вешт., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС, Ян., Сцяц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.; чав., Мат. Маг.; драг., КЭС). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)