Папры́шчыцца ’пакрыцца прышчамі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’патрэскацца’ (Сцяшк. Сл.), попры́шчыца ’пакрыцца дробнымі пухіркамі’ (ТС), попры́шчытысь ’здранцвець, анямець ад холаду; паўміраць (ад холаду, голаду)’ (Клім.). Да прышч (гл.).
Папуга́й ’трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі’ (ТСБМ). З рус. попуга́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.). У рус. мове праз зах.-еўрап. мовы са ст.-франц. papegai, ісп. papagayo ад араб. babaghā (гл. Фасмер, 3, 328; там жа і інш. літ-ра).
◎ Папу́жа, папу́га ’папуша’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (3, 405), з літ. papüzä ’тс’.
Папуры́ ’музычны твор з урыўкаў розных агульнавядо мых песень, мелодый’ (ТСБМ). З рус. попурри́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе з франц. potpourri, літаральна ’гнілы гаршчок’ < pot ’гаршчок’, pourrir ’гніць’, потым ’змешаная страва’ (гл. Фасмер, 3, 328).
◎ Папу́ха ’почкі на дрэвах, бутоны кветак’ (ТС), папушынка ’почка’ (Шат.). Не зусім ясна. Відаць, з пупышка ’почка’ пад уплывам папуша.
◎ Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск. papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур. papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.
Папу́ша ’скрутак тытунёвага лісця’ (ТСБМ, Сцяшк., Янк. 1, Мат. Гом., Ант, 224; Інстр. III), папу́шка ’пачак чаю або тытуню’ (Касп.), папу́ха ’папуша’ (ТС), папу́ха, папу́ша ’скрутак якога-небудзь лісця; пачак паперы’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. папу́ха, папу́ша, укр. папу́ша, польск. papusza. З рум. papuşa ’звязка’ (Фасмер, 3, 195; Праабражэнскі, 2, 16).
◎ Папы́ 1, папкі ’расліна нівянік звычайны, Leucanthenum Dc vulgare Lam.’ (Кіс.). Ад поп. Матывацыю гл. папаўка.
◎ Папы 2, папакі ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (Кіс.). Гл. папы©.
◎ Папы́ 3 ’апорныя слупы’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і поп (гл.). Параўн. рус. поп ’цурка, чушка, выбітая з кона, якая зноў паўстае тарчма (пры гульні ў гарадкі)’, поставить на nona (напр., бочку) ’стаўма’.
◎ *Папэ́ндзіцца, попэндытысь ’кінуцца, памчацца’ (Клім.). З польск. popędzić się ’тс’.
Папялі́сты ’які мае колер попелу’ (ТСБМ), папяля́сты ’тс’ (Гарэц., Мал.). Да попел (гл.).