Папуры́ ’музычны твор з урыўкаў розных агульнавядо мых песень, мелодый’ (ТСБМ). З рус.попурри́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе з франц.potpourri, літаральна ’гнілы гаршчок’ < pot ’гаршчок’, pourrir ’гніць’, потым ’змешаная страва’ (гл. Фасмер, 3, 328).