Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Папо́к1, ηοηόκ ’ступа’ (ТС). Этымалагічна тоеснае з поп (гл.); параўн. рус. дыял. поп ’цурка пры гульні ў рюхи, якая падае на мяжу’.

Папо́к2, папкі ’адуванчык лекавы, Taraxacum officinale Web.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).

Папо́нка гунька для нашэння травы’ (Шат.), ’хустка’ (Мат. Гом.), попонка ’гунька’ (ТС), попона ’гунька’ (Сл. Брэс.), папайя ’доўгае неахайнае адзенне’ (З нар. сл.). Рус. попона ’гунька’, укр. попо́ня ’тс’. Звязана з апона, пяць < і, апінаць (гл. Фасмер, 3, 327).

Папо́ўна палявая ’нівянік звычайны, Leucantheum Dc. vulgare Lam.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).

Папра́ва ’выпраўленне’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб.). З польск. poprawa ’тс’.

*Папра́гач, попрагач ’ручка ў навоі, на які наматваецца пража’ (ТС). Вытворнае з суф. ‑ач ад *попрагиць, аднакаранёвага з запрагаць (гл.).

Папраду́ха ’жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. БП), попраду́ха ’папрадуха; вячоркі, дзе прадуць’ (Влад.), попраду́ха ’папрадуха’ (Клім.), папраду́хі мн. ’вячоркі, дзе прадуць і весяляцца’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑уха ад папрасці, папраду (гл. пра́сці).

Папрака́ць, папро́к ’выказваць дакор, незадавальненне чым-н., дакараць каго-н.’ (ТСБМ, КТС, мядз.), папряка́ць ’тс’ (Бяльк.). Рус. попрека́ть, попрёк. Звязана з перак (гл.), папярок і з царк.-слав. прѣкъ ’процілеглы’, прѣкы ’супраць’ (параўн. Фасмер, 3, 358).

Папра́нік ’пернік’ (Нас., Мат. Гом.). Рус. пряник, смал. пупряник, сеўск. попряльник, укр. попраник. Вытворнае ад *паараны ’вострь^ рэзкі’, параўн. ст.-рус. пьпьрянъ, прыметніка ад пьпьрь ’перац’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 44; Фасмер, 3, 395).

Папру́га ’раменны пояс або наогул пояс; частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), попру́га ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’скураны пояс’ (Янк., Янк. 2, Маш., Сцяшк., ДАБМ, 931), ’частка збруі’ (Шат.), попруга ’частка збруі’ (Маслен.), папру́жка ’раменны пояс’ (Шат.), з іншым прэфіксам падпру́га ’папруга’. Рус. подпру́га, укр. попру́га, царк.-слав. попрѧга, польск. poprąg, poprąga, чэш., славац. popruh, славен. podprȏga. Ад prǫg‑, pręgati (гл. запрага́ць) (гл. Праабражэнскі, 2, 137; Фасмер, 3, 300; Махэк₂, 472).

*Папры́ца, попрыца ’металічная пласцінка на верхнім камяні жорнаў’ (ТС, Выг.). Ужо ст.-бел. паприца, парплица, полприца < польск. paprzyca ’шворан у жорнах’ (Булыка, Даўн. запазыч., 236). Далей гл. парпліца.