Папе́ра ’матэрыял для пісьма, друку, малявання і пад.; пісьмовы дакумент афіцыйнага характару; пераважна мн. (папе́ры) розныя лісты з рукапісным або друкаваным тэкстам’, дыял. папе́р, папя́р. Ст.-бел. паперъ (XVI ст., Булыка, Запазыч., 236). Рус. дыял. арл., чарніг. папе́ра, укр. папі́р, папі́ра, ст.-рус. поперъ (XVI або XVII ст.). Ва ўсх.-слав. з польск. papier, якое з ням. Papier ’папера’ < лац. papȳrus < грэч. πάπῡρος егіпецкага паходжання (Кюнэ, Poln., 85; Брукнер, 394; Фасмер, 3, 200). З польск. papiernia паходзіць і папе́рня ’папяровая фабрыка’ (Гарэц.).
◎ *Паперадня́, попырыдне ’моцная кароткая вяроўка (або ланцуг) у пярэдняй частцы воза, за якую умацоўваецца рубель пры ўвязванні сена, саломы, снапоў’ (драг., Лучыц-Федарэц), попырыдей (Шатал.), паперадзень (Сл. ПЗБ) ’тс’. Гл. перадня.
Па́перць ’ганак перад уваходам у царкву’ (ТСБМ, Нас.). З рус. па́перть ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74).
Папіка́ць ’выказваць каму-небудзь незадавальненне, дакор; папракаць’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Янк. 3., Сцяшк. МГ), папі́ка ’папрок’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. упіка́ць.
Папі́рус ’шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых; матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі; рукапіс на такім матэрыяле’ (ТСБМ). З рус. папи́рус ’тс’, якое з ням. Papyrus < лац. papȳrus. Далей гл. папера (Фасмер, 3, 201).
Папіха́йла ’чалавек, якім кожны камандуе’ (Мат. Гом.), попіха́йла, попі́ха ’тс’ (ТС), папіха́йла, папі́хішча ’непаваротлівы чалавек, якога трэба падганяць’ (Нас.). Да папіха́ць (гл. піха́ць) з рознымі суфіксамі.
Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).
Папі́хіч ’чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць’ (ТСБМ), попі́хіч ’тс’ (ТС). Ад папіха́ць < піха́ць з агентыўным суф. ‑іч (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45).
Па́пка ’вокладка з картону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. па́пка з ням. Pappe ’картон’, якое ад Pappe ’каша’, таму што раней слаі паперы звязваліся тоўстай праслойкай клейстара’ (Клюге-Гётце, 431; Фасмер, 3, 201).
◎ Папкі́, попікі ’расліна паўночнік палявы, Knautia arvensis (L) Coult’ (Кіс.). Да поп (гл.). Матывацыю гл. папаўка.