Папе́ра ’матэрыял для пісьма, друку, малявання і пад.; пісьмовы дакумент афіцыйнага характару; пераважна мн. (папе́ры) розныя лісты з рукапісным або друкаваным тэкстам’, дыял. папе́р, папя́р. Ст.-бел. паперъ (XVI ст., Булыка, Запазыч., 236). Рус. дыял. арл., чарніг. папе́ра, укр. папі́р, папі́ра, ст.-рус. поперъ (XVI або XVII ст.). Ва ўсх.-слав. з польск. papier, якое з ням. Papier ’папера’ < лац. papȳrus < грэч. πάπῡρος егіпецкага паходжання (Кюнэ, Poln., 85; Брукнер, 394; Фасмер, 3, 200). З польск. papiernia паходзіць і папе́рня ’папяровая фабрыка’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)