Перадня1 ’вяроўка для ўвязвання воза з сенам, саломай ці снапамі, перадоўка’ (шальч., віл., Сл. ПЗБ; рэч. Мат. Гом.; Варл.), рус. дыял. пере́дник ’тс’. Да пярэдні < перад (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118, параўн, яшчэ паперадня́.

Перадня́2, перадня́, пярэ́дня ’прарэх у кашулі’ (віл., леп., ЛА, 4). Рус. дыял. пере́дня ’каўнер жаночай кашулі’. Да пе́рад (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)